Крымінальная справа аб “знявазе дзяржсімвалаў” развалілася

2012 2012-02-07T16:31:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciah_na_prakyratury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяржсцяг над буданкам пракуратуры ў Глыбокім. Фота westki.info

Дзяржсцяг над буданкам пракуратуры ў Глыбокім. Фота westki.info

Спынена крымінальная справа ў дачыненні да барысаўчан Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якіх падазравалі ў абразе дзяржаўнага сцягу, што мела месца ў кастрычніку 2011 года ў цэнтры Барысава.

Крымінальная справа па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Здзек над дзяржаўнымі сімваламі” была спынена з-за недахопу доказаў.

Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў і яго сябар Андрэй Мікалаеўскі трапілі пад пераслед міліцыі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі.

У ноч на 27-га кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава прайшоў ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Аляксандр быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, яго ўсё ж нейтралізавалі. 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна судзіў яго па артыкуле 23.4 КоАП РБ, пакараўшы адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго яшчэ трое сутак трымалі пад вартай па крымінальнай справе. Увечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў яго хаце быў праведзены другі ператрус. 27 кастрычніка адбыліся і на кватэры ў Андрэя Мікалаеўскага.

Нагадаем, Аляксандр Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Магілёве. 14 верасня вызвалены згодна з указам Лукашэнкі аб памілаванні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international