У Лідзе ўлады забаранілі мітынг "За свабоду і незалежнасьць"

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасьня Лідзкі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіўся даваць дазвол на правядзеньне 16 верасьня мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча "За свабоду і незалежнасьць", паведаміла прэсс-лужба партыі БНФ. У афіцыйным пасланьні гаворыцца, што ў час, пазначаны ў заяве, на стадыёне, дзе планавалася праводзіць мітынг, будуць адбывацца спартовыя мерапрыемствы.
"Мы зьбіраемся падаваць заяву на правядзеньне мітынгу ў іншы час і ў іншым месцы, - гаворыць кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Станіслаў Суднік.  Гэта ўжо ня першы выпадак за апошнія тыдні, калі ў тых ці іншых гарадах Беларусі дэмакратычныя сілы атрымліваюць адмову на правядзеньне мітынгаў "За свабоду і незалежнасьць". Вось і Ліда ня стала выключэньнем".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international