viasna on patreon

Раман Кісляк: “Довады беларускага ўраду не вытрымліваюць крытыкі”

2012 2012-02-07T13:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Беларускі ўрад лічыць непрымальнай скаргу блізкіх асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва, накіраваную ў Камітэт па правах чалавека ААН і зарэгістраваную 15 снежня 2011 году. На думку беларускага ўраду, непрымальнасць яе выцякае з-за нявычарпанасці ўсіх нацыянальных сродкаў абароны, паколькі  скарга Кавалёва знаходзіцца на разглядзе ў Вярхоўным судзе  ў парадку нагляду. Таксама Кавалёў звярнуўся за памілаваннем да Аляксандра Лукашэнкі.

Юрыст-праваабаронца  Раман Кісляк  лічыць аргументы ўраду аб нявычарпальнасці ўнутраных сродкаў абароны неабгрунтаванымі. Па ягоных словах, зварот са скаргай у парадку нагляду не прызнаецца міжнароднымі органамі ў сферы правоў чалавека ў якасці прававога сродку ўнутрыдзяржаўнай абароны, паколькі ў гэтым выпадку не ўзбуджаецца прававая працэдура -- чалавек звяртаецца да службовай асобы.

Па меркаванні Р. Кісляка, зварот за памілаваннем зусім нельга расцэньваць як прававы сродак абароны правоў, бо асноўнымі ў гэтай працэдуры з’яўляюцца не прававыя пытанні, а маральныя альбо гуманітарныя.

Камітэт па правах чалавека ААН звярнуўся да дзяржавы з просьбай не прыводзіць смяротны прысуд у выкананне да канца разгляду справы па сутнасці.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства