У Бялыніцкім раёне на спецыялістаў ускладаюць функцыі наглядчыкаў

2012 2012-02-07T11:39:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alkagolik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дырэктар ААТ “Новая Друць” Уладзімір Канавалаў  (дарэчы, галоўным акцыянерам гэтай гаспадаркі з’яўляецца Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь) выдаў загад, згодна якому за кожнай абавязанай асобай замацаваны галоўны спецыяліст гэтай гаспадаркі. Як паведамляе раённая газета “Зара над Друццю”,  “яны ажыццяўляюць жорсткі кантроль за даўжнікамі, вядуць улік выхаду на працу, а таксама сочаць, каб не было парушэнняў дысцыпліны. Вядучы спецыяліст па кадрах Кацярына Куляшова штодзённа прадстаўляе аператыўную інфармацыю аб выніках кантролю ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, РАУС, суд”.

Аднак і гэтага раённым кантралёрам з каардынацыйнага савета па выкананні дэкрэта № 18 паказалася мала і яны запатрабавалі ў дырэкцыі ААТ “Новая Друць” “на вытворчых пасяджэннях заслухоўваць справаздачы замацаваных адказных асоб аб праведзенай выхаваўчай рабоце з абавязанымі бацькамі, разглядаць выпадкі парушэнняў дысцыпліны на сходах працоўнага калектыву”.

Самі спецыялісты гаспадаркі, з якім ўдалося паразмаўляць, лічаць чарговую ініцыятыву дырэкцыі “проста маразмам”. Іх здзіўляе той факт, што замест выканання сваёй непасрэднай працы яны павінны выступаць наглядчыкамі за абавязанымі бацькамі і падмяняць сабой сацыяльных работнікаў.

Дарэчы, згодна загаду начальніка РАУС палкоўніка Юрыя Сіманава, у Бялыніцкім раёне за кожнай абавязанай асобай замацаваны супрацоўнік міліцыі, які штодзень правярае лад жыцця і месцазнаходжанне сваіх падапечных. Гэта ж колькі дзяржаўных сродкаў марнуецца на нагляд за “абавязанымі асобамі”…

Між тым ініцыятар пераўтварэння спецыялістаў гаспадаркі ў наглядчыкі, дырэктар ААТ “Новая Друць” Уладзімір Канавалаў, уганараваны прэміяй Бялыніцкага райвыканкама “Чалавек года” за 2011 год у галіне “Вытворчая дзейнасць”. Дарэчы, сам Уладзімір Вінідзіктавіч раней не адзін год адпрацаваў старшынёй Клімавіцкага райвыканкама, да таго часу, пакуль у 2005 годзе быў прыгавораны Гомельскім абласным судом да 4 гадоў пазбаўлення волі за перавышэння службовых паўнамоцтваў. Падчас працы ў Клімавіцкім раёне спадар Канавалаў вызначыўся тым, што ажыццяўляў пастаянны ціск і пераслед мясцовых дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў. Зараз Уладзімір Вінідзіктавіч узначальвае багацейшую гаспадарку Бялыніцкага раёна і “цісне” ўжо на іншых людзей…

Нягледзечы на звышнільны кантроль за абавязанымі асобамі ў Бялыніцкім раёне з боку супрацоўнікаў міліцыі і спецыялістаў гаспадарак, спагнанне доўгу на ўтрыманне іх дзяцей склала толькі 49,1 %. Усяго ж запазычанасць 73 абавязаных асобаў перад дзяржавай дасягнула 628 мільёнаў рублёў. Сумныя вынікі працы наглядчыкаў з міліцыі і адказных чыноўнікаў райвыканкама…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international