У Салігорску ўжо за гэты год забаронена 18 акцый пратэсту

2012 2012-02-07T10:52:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sal-dzen-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Правядзенне яшчэ шасці масавых мерапрыемстваў забаронена ў Салігорску. Агулам ад пачатку году мясцовыя ўлады не далі правесьці 18 акцый пратэсту. Гэтым разам арганізатары абскардзяць выканкамаўскія забароны ў пракуратуры ды аблвыканкаме.

Фармальнай прычынай для адмовы ў правядзенні чатырох пікетаў, мітынгу і вулічнага шэсця у перыяд з 10-га па 12-га лютага Салігорскі выканаўчы камітэт назваў парушэнне часткі 8 артыкула 9 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. У адпаведнасці з дадзеным пунктам, забараняецца правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы ці па адным маршруце руху.

Арганізатар акцыяў Уладзімір Шыла (на фота) лічыць адказ Салігорскага выканкаму нематываваным, а спасылку на частку 8 артыкула 9 дадзенага Закону не адпавядаючай заяўленаму аб правядзенні пікетаванняў. З гэтай прычыны заўянік масавых мерапрыемстваў накіраваў у Салігорскую міжрайпракуратуру ды Мінскі аблвыканкам скаргі, у якіх вінаваціць мясцовых чыноўнікаў у парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду пікетавання і выказвання меркаванняў, і ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сувязі з супрацьпраўнай пастановай Салігорскага выканкаму актывіст патрабуе ад пракуратуры ды аблвыканкаму адпаведнага рэагавання.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international