Прадпрымальнікі выказалі жаданьне далучыцца да палітычнага руху ў Беларусі

2006 2006-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 жніўня адбылося паседжаньне Палітычнай Рады АДС. На паседжаньні была заслуханая заява Каардынацыйная рады індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь з просьбаю уключыць іх прадстаўніка ў склад Палітычнай Рады АДС. Старшыня Партыі БНФ падтрымаў ініцыятыву прадпрымальнікаў, прывёўшы шэраг аргумэнтаў, чаму гэта будзе мець станоўчы вынік. Жаданьне прадпрымальнікаў далучыцца да палітычнага руху назіраецца ўпершыню за апошнія гады ў Беларусі. Галасаваньнем было вырашана падтрымаць ініцыятыву прадпрымальнікаў.
Аляксандр Мілінкевіч распавёў пра сваю паездку ў Францыю, дзе ён меў некалькі сустрэчаў на вышэйшым узроўні. "Асноўнай тэмай маіх перамоваў у Францыі, - адзначыў Аляксандр Мілтнкевіч, - была пагроза страты Беларусьсю незалежнасьці пасьля магчымага рэфэрэндуму. Упэўнены, што эўрапейскія краіны гатовыя падтрымаць нас у нашым пратэсьце", паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international