Салігорац Валеры Бараноўскі, які аспрэчваў рашэньне суду, спыніў галадоўку

2006 2006-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады ніяк не адрэагавалі на дзесяцідзённую акцыя пратэсту, якую праводзіў 56-гадовы жыхар Салігорску супраць суду і вынесенага прысуду.
Адзіным даходам Валеря Бараноўскага апошнія гады была перагонка аўтамабіляў з-за мяжы: адзін-тры разы на год. Салігорац усё рабіў афіцыйна, сплачваў падаткі. І вось сёлета дазнаўся ад фінансавай міліцыі, што парушыў заканадаўства пра прадпрымальніцтва. Сам працэс суду Валеры Бараноўскі апісаў так: "Прадстаўленыя сьледчым у судзе сумы былі ўзятыя са словаў. Копіі дамоваў да ўвагі не бяруцца. Банкаўскі чэк з пячаткай не бярэцца да ўвагі".
У выніку Валерыя Бараноўскага абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і прысудзілі тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на паўтара году. Таксама суд абавязаў Валерыя Бараноўскага выплаціць у бюджэт дзяржавы 26 мільёнаў рублёў. Цяпер Валеры Бараноўскі знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.
Пра пачатак акцыі была праінфармаваная мясцовая пракуратура  пісьмова, і Салігорскі гарвыканкам  вусна. З выканкаму да галадоўніка адзін раз накіравалі брыгаду хуткай дапамогі, для кантролю. Паколькі іншай рэакцыі з боку ўлады на галадоўку не было, прадпрымальнік вырашыў акцыю спыніць і выплочваць штраф па 50 руб. штомесяц.
Падчас галадоўкі мясцовыя маладыя актывісты падтрымалі Валерыя Бараноўскага інфармацыйна  раздавалі мінакам улёткі, дзе распавядалася пра акцыю пратэсту. Адзін з актывістаў, школьнік Іван Шыла, быў затрыманы міліцыяй.
Сёлета ў Салігорску актывісты дэмакратычнага руху трымалі дзевяцідзённую галадоўку з палітычнымі патрабаваньнямі. А ў Берасьці пятнаццаць працаўнікоў фірмы маршрутнага таксі галадалі, пратэстуючы супраць налічэньня дзяржавай шматмільённых выплатаў. Але ва ўсіх выпадках мясцовыя ўлады не пайшлі насустрач пратэстоўцам, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international