Абласны суд пакінуў штраф за свечкі ў сіле

2012 2012-02-06T16:00:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhasiou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Мархасёў

Арцём Мархасёў

6 лютага Арцём Мархасёў (на фота), адзін з чацвярых аштрафаваных “за парушэнне Закона аб масавых мерапрыемствах” – менавіта так было расцэнена запальванне свечак на Дзяды, атрымаў рашэнне з абласнога суда па сваёй скарзе. З атрыманай паперы вынікае, што напрыканцы студзеня адбылося пасяджэнне Магілёўскага абласнога суда, на ім была разгледжана скарга на рашэнне суддзі Таццяны Тарабуевай, якая 22 снежня 2011 года аштрафавала Арцёма Мархасёва на 20 базавых велічынь. 

 

 

- Справу разглядаў суддзя Сяргей Конеў, і ён пагадзіўся з рашэннем бабруйскага суда, - распавядае Арцём Мархасёў. -- У прынцыпе, у паперы дублююцца фармулёўкі, якія мы пачулі ад Таццяны Тарабуевай. Я ў скарзе звяртаў увагу на тое, што не супадалі сведчанні начальніка УУС Малішэўскага і маёра Малахава. Але Конеў адпісаў, што “недакладнасці ў сведчаннях невялікія” і “не падвяргаюць сумневам” рашэнне бабруйскага суда. Такім чынам, мае довады і скаргі прызнаныя “неабгрунатванымі”, і я ўсё ж мушу выплаціць 700 тысячаў рублёў за тое, што запаліў свечку на Дзяды. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international