Акцыя ў Празе “Беларусь: Правы чалавека выселілі”

2012 2012-02-06T15:59:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-vysialiennie-praha1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 6 лютага каля брамы амбасады Рэспублікі Беларусь зьявіліся аўтамабілі з мэбляй і лозунгамі “Беларусь: правы чалавека выселілі”. Так пачалася акцыя ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Шафы, крэслы, сталы, кампутары, лямпы і ўнітаз - усё гэта выгрузілі з аўтамабіляў перад будынкам амбасады Беларусі. Усе прадметы былі аздоблены плакатамі з лозунгам “Беларусь: правы чалавека выселілі” і “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Такім чынам арганізатары акцыі вырашылі прарэагаваць на прысуд Алесю Бяляцкаму і рашэньне суду аб канфіскацыі ягонай маёмасьці, у тым ліку кватэры, дзе месьціцца офіс “Вясны”.

„Беларусь намагаецца выселіць правы чалавека з таго моманту, калі на чале дзяржавы стаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пазбаўляюцца волі і высяляюцца і самі абаронцы грамадскіх правоў і правоў чалавека”, — каментуе сімволіку акцыі перад беларускай амбасадай Радка Вэйрыхава з Незалежнага сацыяльна-экалагічнага руху NESEHNUTÍ.

„Я ведаю Алеся Бяляцкага асабіста з часоў, калі праводзіў у Беларусі маніторынг таго, якім чынам уладны рэжым фальсіфікуе ход выбараў і рэферэндума ў 2004 годзе. Я ведаю, што праца Алеся і цэнтра “ВЯСНА” не абмяжоўваецца толькі дапамогай ахвярам палітычнага пераследу ў Беларусі. Праз свае міжнародныя кантакты яны падтрымліваюць праваабаронцаў у Кіргізстане, Егіпце, Тунісе і іншых краінах. Я не хачу бяздзейна назіраць за тым, як беларускі рэжым намагаецца прымусіць маўчаць гэтых адважных людзей”, — тлумачыць свой удзел у сённяшняй акцыі Мілан Штэфанэц.

„Спосаб, якім Аляксандр Лукашэнка абыходзіцца са сваімі апанентамі, ганебны. І сорам для цывілізаванай Еўропы, што яна не здольная перашкодзіць яму ў гэтым. Перадусім урады і грамадзяне краінаў, у якіх дзесяцігоддзямі панаваў камуністычны рэжым, не павінныя забывацца пра беларускіх праваабаронцаў (а Алесь Бяляцкі — не адзіная ахвяра лукашэнкаўскіх рэпрэсіяў), мы мусім хаця б прыцягваць да гэтага ўвагу і шукаць магчымасці прыйсці ім на дапамогу“, — тлумачыць значэнне міжнароднай падтрымкі Пэтрушка Шустрава, старшыня праўлення аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international