«Справядлівы свет» рыхтуе 5 пікетаў у Брэсцкім рэгіёне

2012 2012-02-06T15:23:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне 18 лютага трох пікетаў у Брэсцкім раёне і па адным — у абласным цэнтры і Баранавічах.

 

Непасрэдна ў Брэсце заяўка накіравана ад імя актывіста партыі Лявонція Чыпурных,  які збіраецца ладзіць адзіночны пікет каля гандлёвага цэнтру “Усход”. Як паведаміў сам Чыпурных, падчас гэтай акцыі ён хбіраецца выказаць пратэст у сувязі з дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі і суддзяў, паводле якіх восенню мінулага года ён быў абвінавачаны ў здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння і асуджаны на 5 сутак арышту. Сёлета ў студзені актывіст “Справядлівага свету” ужо падаваў заяўку на падобны пікет, аднак яна была адхілена чыноўнікамі гарвыканкама.

 

Іншыя сябры гэтай партыі таксама збіраюцца ладзіць акцыі 18 лютага: у прыватнасці, пададзены тры заяўкі на правядзенне пікетаў у вёсках Знаменка, Страдзічы і Дамачава Брэсцкага раёна. Падчас згаданых мерапрыемстваў плануецца засяродзіць увагу на сацыяльных праблемах вяскоўцаў, збяднення насельніцтва і росту цэнаў. У заяўках пазначана, што ў кожным з населеных пунктах у пікетах мяркуюць браць удзел да 15 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international