“Бабруйскае жыццё”: замест інфармацыі -- прапаганда

2012 2012-02-06T14:51:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-zucce-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску адной з галоўных праблем застаецца тое, што з-за невысокіх заробкаў ці адсутнасці працы шмат людзей з’язджае ў іншыя краіны. Таму тут працягваецца змаганне з народнай незадаволенасцю з дапамогай ідэалогіі. А дзякуючы газеце “Бабруйскае жыццё” (лютаўскі № 10) можна ўпэўніцца, што ў тэрміналогіі гэтай “навукі” з савецкіх часоў нічога не змянілася. Ідэя простая: запэўніць людзей, што ўсё калі не зараз добра, то абавязкова так будзе.

 

“2011 год быў складаным, але, па ацэнцы Міхаіла Віктаравіча (Жалудоў, глава адміністрацыі Першамайскага раёна), у ідэалагічных работнікаў атрымалася зрабіць галоўнае – згуртаваць працоўныя калектывы, сфармаваць у іх стваральную атмасферу, а таму яшчэ большыя вытворчыя поспехі нашых прадпрыемстваў абавязкова будуць дасягнуты ў гэтым годзе”, - бадзёра рапартуе Аляксандр Цімафееў у артыкуле “Консолидация общества – задача первоочередная”. Тут жа паведамляецца, што ідэолагі будуць тлумачыць людзям, “што яшчэ можна зрабіць для паляпшэння якасці жыцця”. І даводзіцца, што толькі ў Першамайскім раёне горада “ідэалагічнай работай ахоплены звыш 80 тысяч чалавек, больш за траціну насельніцтва”.

 

Дзеліцца аўтар “БЖ” і планамі на 2012 год, якія мусяць выконваць грамадскія аб’яднанні, “якія граюць вялікую ролю ў жыцці раёна” - БРСМ, Белая Русь, ветэраны, прафсаюзы, і непасрэдна ідэолагі. Гэта, сярод іншага, “арганізацыя выбараў у ППНС, праца па захаванню стабільнасці ў нашым горадзе, мабілізацыя працоўных калектываў на дасягненне новых вышынь у сацыяльна-эканамічным развіцці”.

 

А ў “Пасляслоўі” Аляксандр Цімафееў тлумачыць, чаму іншыя краіны ўводзяць у дачыненні да беларускіх уладаў санкцыі. Ён піша, што гэтую падзею святкуюць толькі “нешматлікія прадстаўнікі пятай калоны”. – “Спадарам еўрадэпутатам і сачыняць амаль нічога не давялося, за іх гэта зрабілі мясцовыя заступнікі за народную карысць”. Пры гэтым, сцвярджае аўтар “БЖ”, дзейнічаюць гэтыя людзі “з пэўнага асяродка” амаль іх, ідэалагічнымі сродкамі, і разгортваюць “праграму інфармацыйных дзеянняў ў адносінах большай часткі нашых грамадзян, каторыя не падзяляюць такое бачанне існага”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international