Маральна-псіхалагічны клімат у калектывах будуць падтрымліваць прафсаюзы разам з ідэолагамі

2012 2012-02-06T14:20:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія гарадскія ўлады патрабуюць ад прафсаюзных работнікаў пісаць агульныя планы з ідэолагамі. Такая дырэктыва паступіла ад старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага ў час планёркі, на якую паклікалі як ідэолагаў прадпрыемстваў, так і прафсаюзных начальнікаў. Вызначаны і тэрмін здачы сумесных планаў – 15 дзён. Віктар Дзічкоўскі заклікаў прысутных не даводзіць людзей да адчаю ў сувязі з ростам коштаў, а падтрымліваць у калектывах добры маральна-псіхалагічны клімат.

На пажаданне прафсаюзных работнікаў, каб людзі мелі заробак 500 долараў у месяц, старшыня гарвыканкама параіў падняць прадукцыйнасць працы ў два разы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international