МЗС Беларусі абвяргае інфармацыю аб адмове ў акрэдытацыі Вацлаву Радзівіновічу, журналісту польскай "Gazety Wyborczaj"

2006 2006-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вацлаву Радзівіновічу, журналісту польскай "Gazety Wyborczaj", Міністэрства замежных спраў у акрэдытацыі не адмаўляла, - сцвярджае супрацоўніца прэс-службы МЗС Беларусі Вікторыя Лагоўская: "Гэта пытанне наогул пакуль не разглядалася, бо яшчэ не было пасяджэння адпаведнай камісіі. Спадар Радзівіновіч афіцыйнага адказу не атрымліваў."
Але інфармацыя аб тым, што журналісту польскага штотыднёвіка "Gazetа Wyborczа" Вацлаву Радзівіновічу МЗС не даў дазвол працаваць у Беларусі з'явілася апошнімі днямі на сайтах беларускіх СМІ. Патлумачыў сітуацыю прэс-службе БАЖ карэспандэнт "Gazety Wyborczaj" Андрэй Пачобут. "Справа ў тым, што на пачатку жніўня кіраўніку замежнага аддзела "Gazety Wyborczaj" Бартошу Вэндлярчыку патэлефанавалі з амбасады Беларусі ў Польшчы і паведамілі, што супрацоўнік газеты Вацлаў Радзівіновіч не атрымае акрэдытацыю на працу ў Беларусі, бо ён неаб'ектыўны журналіст. Пасля таго, як гэта інфармацыя з'явілася ў СМІ, у МЗС яе настойліва аспрэчваюць,-- расказаў спадар Пачобут. -- Вацлаў Радзівіновіч вельмі прафесійны журналіст, ён арыентуецца ў палітычным і грамадскім жыцці Беларусі, і як раз аб'ектыўна асвятляе падзеі, якія ў нас адбываюцца. І гэта, здаецца, не падабаецца беларускім уладам. Што тычыцца сітуацыі з выдачай яму акрэдытацыі на працу ў Беларусі, складаецца ўражанне, што проста цягнуць час."
Нагадаем, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, 19 лютага 2006 года, Вацлава Радзівіновіча не пусцілі ў Беларусь. На вакзале ў Гродне, куды ён прыбыў на цягніку, прадстаўнікі ўлады без тлумачэнняў заявілі, што яму забаронены ўезд у краіну, пры гэтым у журналіста, грамадзяніна Польшчы, была ўязная віза. А ў ліпені 2005 года ён разам з калегам былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі каля Гродна, калі ехалі ў Ліду на судовы працэс над актывістамі Саюза палякаў на Беларусі, паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international