Вынік галоснасці: кошты за камунальныя паслугі ў спецкамендатуры Купліна зніжаны

2012 2012-02-05T21:44:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

У “хімікаў” Куплінскай спецкамендатуры №7, дзе адбывае пакаранне палітвязень Павел Севярынец,  -- добрая навіна. Пасля інфармацыйнай хвалі, якая пракацілася  ў інтэрнэце, кіраўніцтва камендатуры паведаміла асуджаным, што плата за камунальныя паслугі за студзень зніжана з 340 да 140 тысячаў беларускіх рублёў.

Па словах палітвязня Паўла Севярынца, кіраўніцтва камендатуры зрабіла станоўчы крок, бо новыя кошты паставілі многіх вязняў на межу выжывання. Атрымліваючы невялікія заробкі, некаторыя з іх проста перасталі плаціць жа жытло. Дзе здаровы сэнс, калі за слабое цяпло, іржавую халодную ваду, адсутнасць гарачай трэба было б плаціць на траіх за пакойчык у 12 метраў квадратных больш мільёна рублёў (у ліпені плацілі 40 тысячаў, у снежні ўжо - 160, а ў студзені загадалі- 340)?

Кіраўніцтва спецкамендатуры не назвала прычыну свайго рашэння, але адзначыла, што што зроблена гэта не з-за таго, што пра склаўшуюся сітуацыю шырока пісалі ў інтэрнэце і не таму, што абурыліся людзі, а па нейкай іншай. Па якой – так і застаецца таямніцай.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international