5 верасьня ў Кастрычніцкім судзе Віцебска завяршылася чарговае паседжаньне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М"
06.09.2006.
Як паведаміла прэс-служба БАЖ, нагодай зыска віцябляніна Аляксандра Данілава аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі да газеты стаў артыкул у нумары ад 14 красавіка 2006 года пад назвай "Плошча Свабоды для вузкага кола асоб", у якім аўтар Сцяпан Старажыл выказвае меркаванне, што рашэнне гарвыканкама аб адводзе зямельнага ўчастка грамадзяніну А. Данілаву для будаўніцтва Цэнтра моладзевага адпачынку скараспелае і прынятае насуперак закону.Аляксандр Данілаў патрабуе праз суд абвяржэння інфармацыі і, у якасці кампенсацыі за маральны ўрон, 30 мільёнаў рублёў з заснавальніка газеты "Витебский курьер М" і 5 мільёнаў з аўтара артыкула.
Судовае рашэнне па справе будзе абвешчана 6 верасьня.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








