5 верасьня ў Кастрычніцкім судзе Віцебска завяршылася чарговае паседжаньне па зыску да недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М"

2006 2006-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба БАЖ, нагодай зыска віцябляніна Аляксандра Данілава аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі да газеты стаў артыкул у нумары ад 14 красавіка 2006 года пад назвай "Плошча Свабоды для вузкага кола асоб", у якім аўтар Сцяпан Старажыл выказвае меркаванне, што рашэнне гарвыканкама аб адводзе зямельнага ўчастка грамадзяніну А. Данілаву для будаўніцтва Цэнтра моладзевага адпачынку скараспелае і прынятае насуперак закону.
Аляксандр Данілаў патрабуе праз суд абвяржэння інфармацыі і, у якасці кампенсацыі за маральны ўрон, 30 мільёнаў рублёў з заснавальніка газеты "Витебский курьер М" і 5 мільёнаў з аўтара артыкула.
Судовае рашэнне па справе будзе абвешчана 6 верасьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international