Барысаў. «Заканадаўчае новаўвядзенне» абярнулася электроннай адпіскай

2012 2012-02-03T16:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mackevich-aleh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронцу Алегу Мацкевічу не прыйшлося 15 дзён чакаць электроннага адказу з Барысаўскага райвыканкама на свой зварот у электронную прыёмную з нагоды арганізацыі ў горадзе масавых мерапрыемстваў.

Алег Мацкевіч 26 студзеня звярнуўся ў электронную прыёмную Барысаўскага райвыканкама з просьбай прадаставіць інфармацыю аб тым, ці існуе рашэнне «Аб парадку выплаты сродкаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў» і ў якіх мясцовых крыніцах інфармацыі можна азнаёміцца з тэкстам такога рашэння, а таксама, у выпадку, калі падобнае рашэнне не прымалася мясцовай вертыкаллю, ці плануецца распрацоўка і прыняцце такога дакумента Барысаўскім райвыканкамам. Адказ намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціны Шутко (напісаны на беларускай мове, як і запыт праваабаронцы), стаў чарговай адпіскай, з той толькі розніцай, што пасланы ў электронным выглядзе.

«Разгледзеўшы ваш зварот па пытанню правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне, паведамляем, што ў адпаведнасці з арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-3 «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» з зменамі і дапаўненнямі Барысаўскім райвыканкамам было прынята рашэнне ад 13.07.2010 № 851 "Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне, п.3 і п .4 якога рэгламентуюць парадак выплаты сродкаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Рашэнне Барысаўскага райвыканкама ад 13.07.2010 № 851 было апублікавана ў газеце "Адзінства" 18.08.2010 № 92».

Алег Мацкевіч так пракаментаваў адказ намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціны Шутко: "На мой погляд, пункты 3, 4 рашэння № 851 ніякім чынам не вызначаюць парадак аплаты выдаткаў, звязаных з правядзеннем масавых мерапрыемстваў, а толькі дублююць нормы, якія змяшчаюцца ў артыкулах 5, 10 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Відавочна, што свабода сходаў у Рэспубліцы Беларусь заблакаваная складанай бюракратычнай працэдурай іх арганізацыі і правядзення. Акрамя таго, нормы, якія рэгулююць гэтыя працэдуры, носяць размыты і невыразны для разумення характар. Гэта ў канчатковым выніку прыводзіць да змярцвення самога закона аб масавых мерапрыемствах, яго дзеяння толькі ў кірунку адмаўлення права на свабоду сходаў у Беларусі ".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international