Паводле сацыялагічных апытаньняў, тры чвэрці беларускіх бізнэсоўцаў маюць прэтэнзіі да сфэры падаткаабкладаньня

2006 2006-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадпрымальнік Сяргей Балыкін паведаміў Радыё Свабодзе: "Тое, што тычыцца падаткаў, таго ж падатку на прыбытак, то ў нас маюць месца нарматывы выдаткаў на маркетынгавыя, рэклямныя паслугі. Таксама ў нас існуюць нарматывы па заработнай плаце і г.д. І вельмі шмат выдаткаў нельга выкрасьліць з падаткаабкладанай базы пры вылічэньні падатку на прыбытак. Нашы чыноўнікі кажуць, што яны зьніжаюць падатковы ціск. Але ж якое гэта зьніжэньне? Яны адмаўляюцца ад дробных падаткаў".
Як вынікае з тлумачэньняў бізнэсоўцаў, у Беларусі грувасткае падатковае заканадаўства. Апроч таго, яно нестабільнае. Статыстыка сьведчыць, што ў 2004 годзе парадак спагнаньня таго ж падатку на прыбытак карэктаваўся 13 разоў. Парадак спагнаньня падатку на даданую вартасьць закранулі 24 новаўвядзеньні. Як лічаць у Беларускім саюзе прадпрымальнікаў, заканадаўчая блытаніна ў сфэры падаткаабкладаньня дэстабілізуе дзейнасьць недзяржаўных субектаў гаспадараньня. Вось што зазначыў намесьнік старшыні гэтай грамадзкай арганізацыі Сяргей Стрэльчык: "Галоўнае, каб спрасьцілася сыстэма падаткаабкладаньня. Каб былі больш ясныя і стабільныя законы. І каб спрасьцілася сыстэма ўліку даходаў і выдаткаў, сыстэма ўліку прадпрымальніцкай дзейнасьці. Вось што сёньня найбольш важна для прадпрымальнікаў. Адзін-два падаткі заплаціў, адну-дзьве, ну, хай тры формы ў падатковую інспэкцыю занёс і ведаеш, што ты ўжо ніколі не памылісься".
На пытаньне карэспандэнта, як на дзейнасьці камэрцыйных фірмаў адбіваецца цяперашні парадак падаткаабкладаньня?, сп. Стрэльчык адказаў: "Шмат памылак дапускаюць бугальтары, кіраўнікі прадпрыемстваў. Потым гэтыя памылкі знаходзяць кантралёры, усялякія санкцыі ўжываюць. Вось як адбіваецца. На роўным месцы людзі блытаюцца і маюць ад гэтага непрыемнасьці ў выглядзе ўсялякіх штрафных санкцыяў".
Санкцыі ж, паводле спадара Стрэльчыка, нярэдка вырашаюць лёс фірмаў  яны банкрутуюць і зачыняюцца. Гэта ж тычыцца і індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх, паводле зьвестак на 1 студзеня 2006 году, было ў краіне 177,9 тысяч. Гэта на 5,9 тысяч менш, чымсьці ў студзені 2005 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international