Суд над Мікалаем Чарнавусам перанесены на 10 лютага

2012 2012-02-03T12:11:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус ў Баранавіцкім судзе 03.02.2012 г.

Мікалай Чарнавус ў Баранавіцкім судзе 03.02.2012 г.

Баранавіцкі гарадскі суд 3 лютага 2012 года разглядаў адміністратыўную справу старшыні ініцыятыўнай групы ГА “Кабзар” Мікалая Чарнавуса. Судовае паседжанне вёў суддзя Станіслаў Півавар, сакратар – Святлана Еўдакіменка. У зале суда прысутнічала віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова.

Напачатку суддзя Станіслаў Півавар зачытаў адміністратыўны пратакол, складзены на грамадскага актывіста яшчэ 19 студзеня маёрам міліцыі Віталем Дабрачынскім. Мікалай Чарнавус быў абвінавачаны ў парушэнні арт. 23.39 КаАП за “самаўпраўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”. У сваю чаргу грамадскі актывіст даказваў у судзе, што дзейнічаў у адпаведнасці заканадаўствам і таму не прызнаў сваёй віны.

Віцэ-консул Ірына Чабатарова паведаміла, што нельга судзіць чалавека толькі за ініцыятыву ў культурна-асветніцкай справе. На судзе таксама выступілі Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат, Рыгор Грык і іншыя грамадскія актывісты, якія падцвердзілі, што Мікалай Чарнавус не парушаў беларускае заканадаўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання “Кабзар”.

Суд вырашыў перанесці разгляд справы на 10 лютага і запрасіць маёра міліцыі Віталя Дабрачынскага, а таксама загадчыцу ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяну Жытко.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international