Суд над Мікалаем Чарнавусам працягнецца 10 лютага

2012 2012-02-03T10:48:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Баранавічах адбыўся суд над грамадскім актывістам.

Судзілі Мікалая Чарнавуса за тое, што ў сваёй заяве, пададзенай у гарвыканкам наконт правядзення пікета, ён падпісаўся як “старшыня грамадскага аб’яднання “Кабзар”, якое Брэсцкі аблвыканкам адмовіўся зарэгістраваць. А прычынай адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінскай дыяспары паслужыла тое, што баранавіцкія ўлады спачатку пагадзіліся выдзеліць памяшканне пад офіс арганізацыі, а потым адклікалі свой ліст. Гарвыканкам і стаў ініцыятарам судовай справы над Чарнавусам.

У працэсе ўзяла ўдзел віцэ-консул Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова. Яна, у прыватнасці, выказала неразуменне, як можна судзіць чалавека за ініцыятыву.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international