Прадпрымальнікі Салігорску патрабуюць спыніць у горадзе разьвіцьцё ценявога дробнага бізнэсу

2006 2006-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, салігорскія прадпрымальнікі зьвярнуліся з лістом, падпісаным каля 180 чалавек, да гарадзкіх уладаў, а таксама ў прэзыдэнцкую адміністрацыю і падатковую службу, у якім гаворыцца, што нелегальны гандаль у горадзе набыў надзвычайны размах, і гэта перашкаджае працы афіцыйна зарэгістраваных прадпрымальнікаў. У сваю чаргу прадпрымальнікі-нелегалы заяўляюць, што гандляваць безь ліцэнзіяў іх вымушае беспрацоўе і умовы працы прыватных бізнэсоўцаў.
У кіраўніцтве гарадзкой адміністрацыі заяўляюць, што мясцовыя ўлады супрацьстаяць незаконнаму прадпрымальніцтву і без адмысловых зваротаў.
У Беларускім саюзе прадпрымальнікаў падзяляюць меркаваньне пра недасканаласьць дзейнага заканадаўства і заклікаюць прадпрымальнікаў абядноўваць сілы для выпраўленьня такога становішча. Кіраўніца рады малога бізнэсу саюзу Кацярына Чыжык пракаментавала сітуацыю: "Тое, што нашы законы недасканалыя, што іх трэба дапрацоўваць, што для многіх яны непрымальныя  гэта зразумела. Але гэтага ня трэба баяцца, а трэба імкнуцца ствараць сабе ўмовы. Станавіцца прадпрымальнікам і адначасна працаваць над стварэньнем належных умоваў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international