Брэсцкая арганізацыя “Справядлівага свету” дамаглася ўзгаднення новага юрадрасу

2012 2012-02-02T18:45:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ ў чэрвені мінулага года старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка накіравала ў мясцовы гарвыканкам заяву, каб юрыдычныя адрасы абласной і гарадской суполкі былі ўзгодненыя ў яе прыватным жылым доме.

Аднак спачатку ўлады рэкамендавалі перавесці гэтае жылое памяшканне ў нежылое ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 479 ад 2009 года. Людміла Дзенісенка паспрабавала аспрэчыць гэтую рэкамендацыю, бо згаданы ўказ тычыўся тых, хто займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю (палітычныя партыі па беларускіх законах такога права пазбаўлены).

Другая адмова з гарвыканкама наконт узгаднення юрыдычнага адраса для партыйных суполак была матываваная чыноўнікамі тым, што памяшканне для гэтых мэтаў, быццам бы не адпавядае нормам супрацьпажарнай бяспекі. Атрымаўшы такое дзіўнае тлумачэнне Людміла Дзенісенка накіравала скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам на неправамерныя дзеянні гарвыканкама. Прадстаўніца “Справядлівага свету” дамагался таго, што яе заўвагі былі прызнаныя слушнымі, бо тэхнічныя прававыя акты, на падставе якіх гарвыканкам адмовіў ва ўзгадненні юрыдычнага адрасу, не распаўсюджваюцца на эксплуатаваныя жылыя дамы.

Аднак пасля чарговага звароту ў гарвыканкам на пачатку снежня адтуль прыйшоў ліст, з якога вынікае, што “падстаў для адмены адмовы ва ўзгадненні юрыдычнага адрасу для партыі “Справядлівы свет” няма”. Тады Людміла Дзенісенка зноў звярнулася да чыноўнікаў аблвыканкама, якія запэўнілі, што гэтае пытанне знаходзіцца ў іх на кантролі.

Толькі пасля трох адмоваў на свае звароты дэмакратычная актывістка, ўрэшце, атрымала адказ з гарвыканкама, у якім гаворыцца, што ёй дазволена выкарыстоўваць частку свайго жылога дома для юрыдычных адрасоў брэсцкай абласной і гарадской арганізацый партыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international