Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

2012 2012-02-02T18:20:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Яна падала заяву з тым, каб Канстытуцыйны суд даў заключэнне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым  нормам. Любоў Кавалёва ад імя сына звярталася ў Камітэт ААН па правах чалавека і непакоіцца, што смяротны прысуд абвінавачаным за тэракт Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву можа быць прыведзены ў выкананне раней, чым сваё меркаванне выкажа гэтая міжнародная арганізацыя.

Беларускае заканадаўства не прадугледжвае тэрмінаў на тое, каб чакаць такой рэакцыі.

Таксама 1 лютага Любоў Кавалёва падала скаргу ў Генеральную пракуратуру Беларусі наконт знікнення ў СІЗА КДБ ужо двух даверанасцяў, падрыхтаваных сынам і яго адвакатам, каб яна  магла ад імя Уладзіслава Кавалёва звяртацца ў міжнародныя інстанцыі. Першая даверанасць была падрыхтавана ў снежні 2011 года, другая - у студзені 2012 года, іх перадалі на подпіс да кіраўніцтва СІЗА КДБ, і далейшы лёс гэтых дакументаў невядомы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international