Бабруйск: Начальнік збірае подпісы, каб звольніць Канстанціна Локцева

2012 2012-02-02T18:00:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Канстанціна Локцева, які мінулай восенню быў пакараны адміністратыўным арыштам за арганізацыю Народнага схода, пачаліся праблемы на працы. Увага да яго асобы стала яшчэ больш пільнай пасля таго, як начальства наведалі супрацоўнікі КДБ, упэўнены актывіст. А апошняй кропляй стала яго спроба стварыць у калектывае прафсаюзную пярвічку РЭП.

- Нядаўна даведаўся ад калег, што начальнік Сяргей Хропаў збірае подпісы за маё звальненне, - распавядае Канстанцін Локцеў. – Наколькі ведаю, падпісаліся яго сваякі, два чалавекі дакладна адмовіліся. Калектыў нашай кацельнай дзіцячага летніка “Мечта” невялікі, усяго дзевяць чалавек. Зразумела, што калі на мэце стаіць маё звальненне, то і гэтыя подпісы не спатрэбяцца. Я нават падыйшоў да начальніка і спытаў у лоб “што за подпісы збіраеш?” А ён адказвае “мне сказалі, каб напісаў на цябе службовую, мне трэба ратаваць сябе”. То бок, ён проста выконвае загад вышэйшага начальства, якое запужаў візіт КДБ, бо іншадумцаў зараз ніхто не хоча ў калектывах трымаць.

Фармальнай падставай для яго звальнення можа быць “прагул”, аб гэтым Локцеву расказалі ў аддзеле кадраў.

- На самой справе яшчэ калі я сюды ўладкоўваўся, з дырэктарам была дамоўленасць, што ў мяне не будзе стабільнага графіка працы. Галоўнае – каб кацельная працавала, а яна была спачатку ў непрацоўным стане. Адладзіў яе, і як да спецыяліста на мяне да гэтага моманту нараканняў не было, - здзіўляецца ён. – Атрымліваецца, начальству не патрэбныя добрыя працоўныя, а галоўны крытэр “добрага працаўніка” - безыніцытыўнасць.

Што ж тычыцца прафсаюзнай пярвічкі, то яе актывіст пакуль не здолеў стварыць, бо на калег, якія пажадалі ў яе ўвайсці, адразу пачалі ціснуць.

- На нас усіх тут ціснуць, за тое, што пажадалі ўвайсці ў прафсаюз, - расказвае яшчэ адзін супрацоўнік кацельнай Юры Пыж. – Прафсаюз нам патрэбны, каб можна было абараніць свае інтарэсы. Што тычыцца звальнення Канстанціна, лічу гэта несправядлівасцю. Мы разам працуем, ён добры спецыяліст, і я не падпісваўся за яго звальнне.

Юры Пыж таксама адзначыў, што ведаю аб тым, што дакументы на звальненне Локцева начальства ўжо рыхтуе.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international