На кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху менчукоў Жаны Ямайкінай і Юрася Ягорава міліцыя правяла ператрусы

2006 2006-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках Радыё Свабоды, праводзячы ператрусы міліцыянты спасылаліся на распараджэньне супрацоўніцы віцебскай міліцыі Вольгі Зыль. Яна вядзе сьледзтва ў крымінальнай справе, якую распачалі паводле падзеяў 1718 чэрвеня ў Віцебску.
Нагадаем, што тады некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў моладзевага руху вывесілі ў горадзе некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, а таксама зрабілі надпісы "Свабоду палітвязьням". Супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькіх чалавек. Потым на кватэрах актывістаў правялі ператрусы.
У выніку ператрусу у Жаны Ямайкінай забралі кампутар, нататнік і мабільны тэлефон. У Юрася Ягорава  кампутар, сыстэмны блёк, тры ўлёткі з заклікам удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху" і нататнікі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international