Маці Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

2012 2012-02-02T14:28:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд Беларусі.

Як паведаміла Любоў Кавалёва, 1 лютага яна падала заяву ў Канстытуцыйны суд з тым, каб ён даў заключэнне аб прызнанні беларускага крымінальна-выканаўчага заканадаўства не адпаведным Канстытуцыі і міжнародным нормам. Размова ідзе пра тое, каб да разгляду Камітэтам ААН па правах чалавека звароту сям’і Кавалёвых прыгавор суда не быў прыведзены ў выкананне. Беларускае заканадаўства гэтага не прадугледжвае.

Таксама 1 лютага Любоў Кавалёва падала скаргу ў Генеральную пракуратуру Беларусі. Гэты дакумент тычыцца знікнення ў СІЗА КДБ ужо двух даверанасцяў, падрыхтаваных сынам і яго адвакатам, з дапамогай якіх маці магла б звяртацца ў міжнародныя інстанцыі. Першая даверанасць была падрыхтавана ў снежні 2011 года, другая — у студзені 2012 года.

Любоў Кавалёва таксама паведаміла, што сын і яго адвакат закончылі азнаямленне з пратаколамі судовых пасяджэнняў і маюць намер падрыхтаваць да іх заўвагі.

Апошні ліст ад Уладзіслава Любоў Кавалёва атрымала 30 студзеня. «Ліст аптымістычны», — сказала яна. Дагэтуль лістоў не было больш як тры тыдні, але такую затрымку сам асуджаны на смяротную кару тлумачыў працай па вывучэнні судовых пратаколаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international