Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі

2012 2012-02-02T12:57:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі.

"Тое, што смяротная кара ўсё яшчэ прымяняецца па суседстве з намі, гэта жудасна. Я цалкам упэўнена ў неабходнасці ўвядзення глабальнага мараторыя на смяротную кару, асабліва калі мы бачым яе (прымяненне) у Беларусі, дзе сітуацыя пагаршаецца", — цытуе РІА Новости заяву Эштан, зробленую 1 лютага ў Еўрапарламенце ў Бруселі.

Яна адказала на пытанне аднаго з парламентарыяў, якое яе стаўленне да смяротных прыгавораў, вынесенных 30 лістапада ў Беларусі 25-гадовым Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву за тэракт у мінскім метро вясной 2011 года.

Як ужо паведамлялася, прыгавораны да смяротнай кары Канавалаў прызнаў прыгавор у дачыненні да сябе законным. Другі фігурант па справе аб тэракце Кавалёў раней падаў прашэнне аб памілаванні, у хуткім часе павінна быць дадзена заключэнне па гэтым пытанні.

Тэракт адбыўся ў Мінску 11 красавіка 2011 года. У выніку 15 чалавек загінулі, больш як 200 атрымалі раненні. Асноўным абвінавачваным па справе праходзіў Канавалаў, які, як прызнаў суд, сканструяваў выбуховае прыстасаванне, прынёс у метро і ўзарваў. Кавалёў, на думку суда, ведаў аб рыхтаваным тэракце, але не паведаміў у праваахоўныя органы.

13 снежня ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Русская служба новостей" Сяргею Дарэнку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кожны дзень думае пра лёс Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

"Самая страшная функцыя — гэта калі ты падпісваеш указ, дзе чалавека нельга памілаваць, — сказаў Лукашэнка. — Асабліва ў Беларусі, таму што ў нас ёсць пажыццёвае зняволенне і выключная мера пакарання. І калі ёсць хоць самае маленькае сумненне, хоць крышачку... Хаця пажыццёвае зняволенне, як многія кажуць, гэта страшней, чым смяротная кара, таму што чалавек у клетцы сядзіць, груба кажучы. Але тым не менш раптам ты памыліўся і ўзяў на сябе?"

Паводле слоў Лукашэнкі, ён прыме рашэнне пра тое, памілаваць ці не Канавалава і Кавалёва, пасля таго як яму прадставяць усе неабходныя дакументы. Пры гэтым ён зазначыў, што спачатку ўсе дакументы праходзяць праз спецыяльную камісію па памілаванні пры прэзідэнце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international