У Брэсце абмеркавалі механізмы абароны правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі

2012 2012-02-02T10:56:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/drazdouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю

Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю

Прадстаўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю, якія гэтымі днямі ладзяць інфармацыйны тур па буйных гарадах Беларусі, 1 лютага сустракаліся з грамадскасцю Брэста.

Як паведаміў Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людей з інваліднасцю, такія інфармацыйныя дні маюць на мэце інфармаванне грамадзянаў Беларусі пра механізмы абароны правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сутнасць міжнародных прававых актаў у гэтым накірунку. У прыватнасці, размова ідзе пра Канвенцыю аб правах інвалідаў, ухваленую Арганізацыяй Аб’яднанных Нацый.



Падчас такіх сустрэчаў, якія адбудуцца на працягу лютага ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, прадстаўнікі Офіса таксама дэманструюць прыклады арганізацыі кампаній і праектаў, скіраваных на абарону правоў людзей з інваліднасцю. Акрамя таго, у часе інфармацыйнага тура працуе бясплатная юрыдычная кансультацыя для інвалідаў і распаўсюджваецца літаратаруа, якая дазваляе прадвысіць прававую пісьменнасць людзей, што маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці.    

Варта зазначыць, што на падобныя сустрэчы арганізатары запрашаюць не толькі інвалідаў, але і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, што шчыльна працуюць з гэтай катэгорыяй грамадзянаў, чыноўнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, журналістаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і праваахоўных структураў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international