У Казахстане амніставалі праваабаронцу Яўгена Жоўціса

2012 2012-02-02T09:40:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhovtis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Жоўціс

Яўген Жоўціс

Вядомы ў Казахстане праваабаронца, былы кіраўнік Казахстанскага бюро па правах чалавека Яўген Жоўціс будзе датэрмінова вызвалены з калоніі, дзе адбывае пакаранне за ДТЗ са смяротным зыходам.  Па словах жонкі асуджанага Святланы, на волю, у адпаведнасці з пастановай суду, ён выйдзе праз 15 сутак.
Як паведамілі "Навіны-Казахстана", яшчэ паўгода таму разглядалася пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні Жоўціса. Аднак камісія па УДВ адмовілася яго выпусціць, заявіўшы, што праваабаронца "не стаў на шлях выпраўлення".
Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі за некалькі месяцаў да свайго арышту дамогся сустрэчы з Яўгенам Жоўцісам і пабываў у калоніі ў Усць-Каменагорску, ва Усходнім Казахстане.
Даведаўшыся пра арышт беларускага калегі Яўген Жоўціс даслаў ліст у падтрымку арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Яўген Жоўціс быў асуджаны ў сувязі з аварыяй, якая адбылася 26 ліпеня 2009 году на дарозе Алма-Ата - Караеў. Кіруючы аўтамабілем, ён збіў пешахода, які памёр на месцы. Па словах Жоўціса, пешаход нечакана выскачыў на дарогу перад машынай, так што затармазіць ці аб'ехаць яго ён не паспеў. Следства, аднак, прыйшло да іншай высновы. Праваабаронцу асудзілі па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці гібель чалавека" на 4 з паловай гады пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international