Мікола Статкевіч адпраўлены адбываць пакараньне ў сьпецкамендатуру вёскі Сітнікі Пухавіцкага р-ну

2006 2006-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У вёсцы Сітнікі, што на Пухавіччыне палітык мае адбываць другую палову пакараньня за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004. Перавод адбыўся на загад мясцовага пракурора, які палічыў, што Мікола Статкевіч адбывае пакараньне з парушэньнем заканадаўчых нормаў — маўляў, паколькі палітык прапісаны ў Менску, ён павінен адбываць пакараньне ў Менскай вобласьці.
Паводле інструкцыі, “хімікі” мусяць самастойна ехаць адбываць пакараньне ў спэцкамэндатуру, але Статкевіча ад моманту абвяшчэньня аб пераводзе ні на хвіліну не пакідалі ахоўнікі. У Сітнікі палітыка павезьлі пад вартай, паведаміла Радыё Свабода.
Мікола Статкевіч лічыць, што ягоны перавод выкліканы палітычнай сытуацыяй у краіне: "Безумоўна, тут ёсьць выразны палітычны падтэкст. “Эўрапейская кааліцыя” не дазволіць раскалоць аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Мы зрабілі дэмарш і выступілі супраць сучаснага дэмакратычнага кангрэсу. Такое адчуваньне, што Беларусь заціскаюць на рэфэрэндум. Думаю, што маё перамяшчэньне найперш зьвязана з гэтым. Ну й, безумоўна, там паспрабуюць зрабіць тое, з чым ня справіліся тут. Баяцца тых людзей, якія могуць узначаліць барацьбу за незалежнасьць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international