Кавалёў азнаёміўся з пратаколамі судовага паседжаньня

2012 2012-02-01T18:09:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адзін з асуджаных на сьмяротнае пакараньне па справе аб тэракце ў менскім мэтро Уладзіслаў Кавалёў і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з пратаколамі судовага паседжаньня.

Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валерый Калінковіч. Ён не выключае, што Кавалёў і яго абарона могуць прадставіць дадатковую аргумэнтацыю і гэта зойме пэўны час. Ён не паведаміў пра тэрміны разгляду нагляднай скаргі Кавалёва.

Маці Ўладзіслава Кавалёва спадарыня Любоў паведаміла карэспандэнту «Свабоды», што абарона рыхтуе наглядную скаргу і заўвагі на пратакол. Таксама яна сказала, што даслала скаргу ў пракуратуру, каб далі канкрэтны адказ наконт яе даверанасьцяў.

«Яны мяне футболяць зь Вярхоўнага суду ў пракуратуру, пракуратура ў КДБ, а КДБ зноў мяне накіроўвае ў пракуратуру. Я ўжо два месяцы не магу высьветліць, дзе згубіліся мае скаргі на тое, што дзьве давернасьці, напісаныя сынам на вядзеньне яго спраў, недзе згубіліся ў судзе. Таму я высьвятляю, дзе знаходзяцца гэтыя даверанасьці».

Яна распавяла, што 23 студзеня не змагла сустрэцца з сынам з-за паездкі ў Страсбур. З Уладам сустракалася толькі сястра. Чарговае спатканьне можа адбыцца празь месяц.

У сваім прашэньні на імя кіраўніка краіны Ўлад папрасіў яго памілаваць і зьняць зь яго крымінальную адказнасьць.

31 студзеня Любоў Кавалёва атрымала ліст ад сына. Улад спадзяецца на сустрэчу ў лютым, цікавіцца яе паездкай у Страсбур.

«Мамуля, прывет табе вялікі, люблю цябе моцна і абдымаю. Дзякуй усім за падтрымку. Пакуль вы са мной, мяне на многа хопіць. Пішыце часьцей, я таксама пастараюся».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international