Тацяна Севярынец просіць пракуратуру праверыць шпіталь для сухотнікаў

2012 2012-02-01T16:21:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/psihiatr-umovy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатарка па стварэнні партыі БХД звярнулася ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб там арганізавалі праверку Багушэўскага шпіталя для хворых на сухоты. Яна мае звесткі, што там парушаюцца правы пацыентаў. У прыватнасці, ім пагражаюць рэпрэсіямі, калі яны будуць скардзіцца на ўмовы ўтрымання і лекавання.

 

"Я напісала заяву ў пракуратуру, бо звычайны чалавек "з вуліцы" не можа трапіць у гэтую ўстанову ды паглядзець, што там робіцца насамрэч. Гэта "закрытая" установа, але многія пацыенты праводзяць там значную частку свайго жыцця, бо яны хранічна хворыя на сухоты. Я прасіла, каб пракурорскія работнікі праверылі законнасць утрымання пад вартай у псіхіятрычным аддзяленні нашага прыхільніка Валера Ганчарэнкі. Гэта чалавек складанага лёсу, пакутуе на сухоты ў адкрытай форме. Але варта яму было звярнуцца да журналістаў з аповедам пра парадкі ў шпіталі, якімі ён незадаволены, як яго тут жа абвясцілі псіхічна хворым і "ізалявалі", -- распавяла Тацяна Севярынец.

 

Апрача як з Валерам Ганчарэнкам, яна падтрымлівае адносіны з іншымі хворымі, якія знаходзяцца ў Багушэўскім шпіталі. Яны распавядаюць, што ўстанова мае кепскую матэрыяльную базу, што там не заўжды ёсць патрэбныя лекі. Праверыць гэта немагчыма, бо галоўурач Наталля Лясная не хоча ісці на кантакт, кажа спадарыня Тацяна:

 

"Галоўурач ледзьве пагадзілася на тое, каб мы арганізавалі ў Віцебску збор сродкаў і рэчаў для хворых ды перадалі гэта ў шпіталь. Размаўляць са мной яна не хоча, бо лічыць, што мы, з падачы Ганчарэнкі, абылгалі Багушэўскі шпіталь на ўвесь свет. Аднак калі там усе так добра, то чаму ў хворых паадбіралі мабільныя тэлефоны, паперу, асадкі, каб яны не маглі нікому паскардзіцца?"

 

Тацяна Севярынец гаворыць, што галоўурач некалькі разоў пагражала, што падасць заяву ў пракуратуру, каб знайшлі тых, хто "наводзіць паклёп".

 

"Няхай пракуратура лепей праверыць, ці ёсць там падставы для паклёпу: як хворых кормяць, як лечаць, як з імі абыходзяцца", -- кажа актывістка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international