Адвакаты Саннікава звярнуліся ў суд з нагоды нядопуску да падабароннага

2012 2012-02-01T15:08:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адвакаты Андрэя Саннікава спрабуюць абскардзіць дзеянні афіцыйных асоб, якія перашкаджалі іх сустрэчам з падабаронным.

Як паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірына Халіп, 31 студзеня адвакаты падалі ў магілёўскі суд пазоў з нагоды іх нядопуску да Саннікава ў час яго знаходжання ў турме Магілёва.

"У нас ёсць заява адваката на сустрэчу з Саннікавым з рэзалюцыяй Ламазы (Аляксандр Ламаза, начальнік магілёўскай турмы № 4. - БелаПАН.) адмовіць, таму што Саннікаў - транзітны перасыльны. Ёсць таксама адказ з магілёўскай пракуратуры на скаргу адваката, дзе напісана, што у сустрэчы адмоўлена, бо Саннікаў не прасіў аб спатканні з абаронцам, а таксама адказ з ДВП (дэпартамент выканання пакаранняў МУС. - БелаПАН.), што не прадастаўлена дастаткова падставаў для неабходнасці спаткання з адвакатам", - распавяла Халіп.

Яна нагадала, што аналагічны пазоў падаваўся ў Віцебскі абласны суд на дзеянні адміністрацыі калоніі "Віцьба-3", дзе зараз знаходзіцца Саннікаў, аднак суд скаргу не задаволіў. "Я разумею, што ў Магілёве будзе такая ж сітуацыя, але бяздзейнічаць мы не можам. І ў будучыні, калі ўсё гэта будзе пераглядацца, у нас павінны быць канкрэтныя факты", - патлумачыла жонка палітыка.

Акрамя таго, паведаміла Халіп, у бліжэйшыя дні будзе пададзеная скарга генеральнаму пракурору на дзеянні кіраўніцтва калоніі "Віцьба-3", ДВП, віцебскага ўпраўлення ДВП, а таксама пракурора Віцебскай вобласці і яго першага намесніка. "Гэта ўсе тыя, хто "засвяціўся" сваімі адпіскамі на скаргі адвакатаў аб парушэнні права Саннікава на атрыманне юрыдычнай дапамогі", - адзначыла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international