6 верасьня на Сядзібе Партыі БНФ (былая Варвашэні, 8) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя з нагоды магчымага правядзеньня "Вялікага джынсавага фэсту"

2006 2006-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Партыі БНФ, на чарговым паседжаньні Ўправы Партыі БНФ старшынём Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам была вынесеная прапанова правесьці Форум за незалежнасьць Беларусі. Згодна з яго прапановаю, мэты форуму:
1) засьведчыць перад беларускім грамадзтвам, усясьветнай супольнасьцю й Расеяй волю беларускай грамадзянскай супольнасьці;
2) скансалідаваць вакол каштоўнасьці незалежнасьці палітычныя й грамадзкія структуры, пераадолеўшыя пасьлясакавіцкі крызыс;
3) вярнуць паняцьцю "незалежнасьць" яго сэнс і ўскладніць яго выкарыстаньне ўладаю.
Сябры Ўправы Партыі БНФ ухвалілі прапанову і вырашылі стварыць аргкамітэт правядзеньня Форуму за незалежнасьць.

Таксама падчас паседжаньня быў абмеркаваны працэс выкананьня плану правядзеньня мітынгаў у розных гарадах Беларусі. На 16 верасьня прызначаны "Вялікі джынсавы фэст", у якім будзе браць актыўны ўдзел моладзь БНФ. Плануецца, што моладзь БНФ будзе займацца распаўсюдам інфармацыі, аховаю парадку падчас канцэрту і арганізацыяй запісу ў "Рух за Свабоду".

6 верасьня, у сераду, у Сядзібе Партыі БНФ (Варвашэні, 8) а 12 гадзіне адбудзецца прэс-канфэрэнцыя з нагоды магчымага правядзеньня "Вялікага джынсавага фэсту". Будуць прысутнічаць Аляксандр Мілінкевіч, а таксама заяўнікі мерапрыемства (Віктар Івашкевіч і інш).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international