viasna on patreon

У маразы адбываць арышт на Акрэсціна небяспечна для здароўя

2012 2012-02-01T14:19:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Умовы ўтрымання ў мінскім ізалятары на Акрэсціна жахлівыя заўсёды, а ў моцныя маразы адбываць адміністрацыйны арышт наогул небяспечна для здароўя.
Па словах актывіста Руху “За Свабоду” Юрася Навіцкага, які летась тройчы адбываў адміністрацыйнае пакаранне на Акрэсціна, камеры ў спецпрыёмніку-размеркавальніку амаль не ацяпляюцца. У зімовы ж час, па словах актывіста, здараліся нават выпадкі, калі ў памяшканні замярзала пакінутая ў кубках вада.
- Камора чатыры на чатыры, у якой за тыдзень не пабывала мяцёлка. А самае галоўнае гэта холад. Там проста зашытыя плітою ўсе батарэі цэнтральнага ацяплення і цяпло ідзе на абаграванне сценаў, а паднізам падвал. Вельмі холадна. Людзей, якія знаходзіліся разам са мною, кідалі на адныя-двое сутак, бо яна не вытрымлівалі.
Пра жахлівыя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў аўторак заявіў і асуджаны на чацвёра сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца Алег Волчак.
Кіраўнік цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву” пасля затрымання паведаміў міліцыянтаў пра шэраг захворванняў, звязаных з яго ўдзелам у афганскай кампаніі, аднак супрацоўнікі міліцыі праігнаравалі гэта і таксама змясцілі Волчака ў марозную камеру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства