Валянцін Стэфановіч сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных колаў і грамадзянскай супольнасці Швецыі

2012 2012-02-01T11:47:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-partyzanski-sud-02.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч у судзе Партызанскага раёна 2 снежня. Фота svaboda.org

Валянцін Стэфановіч у судзе Партызанскага раёна 2 снежня. Фота svaboda.org

З 28 па 31 студзеня 2012 года па запрашэнні швецкай  праваабарончай арганізацыі Östgruppen у сталіцы Швецыі з візітам знаходзіўся намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Падчас візіту ў Стакгольм беларускі праваабаронца прыняў удзел у шэрагу сустрэчаў з парламентарамі Швецыі, прадстаўнікамі МЗС, а таксама ў публічных семінарах па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, даў інтэрв’ю журналістам вядучых СМІ. Таксама Валянцін Стэфановіч прыняў удзел у пікеце каля амбасады Беларусі ў Швецыі, які быў арганізаваны швецкімі НДА – аддзяленнем Amnesty International, Östgruppen, Civil Rights Defenders.

Асноўнай мэту візіту намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” у Швецыю было  давядзенне да палітычных колаў швецыі, шведскага грамадства інфармацыі пра факты парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку апошняй інфармацыі пра становішча беларускіх палітычных вязняў. Падчас гэтых сустрэчаў Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабаваў і патрабуе ад уладаў Беларусі неакладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у краіне, што з’яўляецца безумоўнай перадумовай для любых кантактаў з боку ЕС з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international