viasna on patreon

У Слоніме нагадваюць пра палітычных вязняў (фота)

2012 2012-02-01T10:49:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-palit-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў у гэтыя дні актыўна праводзяць інфармацыйную кампанію сярод мясцовага насельніцтва адносна таго, што ў беларускіх турмах дагэтуль утрымліваюцца палітычныя зняволеныя.

 У розных грамадскіх  месцах: на прыпынках, пад’ездах шматпавярховых дамоў, адміністрацыйных будынках расклеена некалькі сотняў улётак з партрэтамі беларускіх палітычных зняволеных і з заклікам “Свабоду палітвязням!”.

Інфармацыйная кампанія накіравана на тое, каб жыхары Слонімшчыны не заставаліся абыякавыя да праблемы палітвязняў і парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства