Вязьню івацэвіцкай калоніі не аддаюць выпісаную газету “Наша ніва”

2012 2012-01-31T14:19:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах адзін з вязняў N ня можа чытаць выпісаную на ягонае імя газету “Наша ніва”. Супрацоўнікі калоніі не перадаюць выданьне арыштанту, у бібліятэцы ня могуць дапамагчы, бо вязень ня мае на руках квітанцыі аб падпісцы.

Вось як апісаў сітуацыю сам зняволены ў адным са сваіх лістоў:

«Увесь 2011 год газета прыходзіла своечасова, і прыемна было быць у курсе падзей, якія адбываюцца падзей і навінаў свету. Тут гэта вельмі важна і трэба. Вымушаны патурбаваць Вас з прычыны наступнага – у 2012 годзе выпісаная Вамі на маё імя газета з-за чагосьці апынулася не ў маіх руках. Маё прозвішча забеленае карэктарам, на газеце прозвішча брыгадзіра з ..., а на газеце напісана «на атрад». Дадзеная асоба аб'явіла мне, што з гэтай газеты яна (!) будзе рабіць падпіску-падшыўку, а мне, можа быць, і дадуць прачытаць калі-небудзь. Увогуле - звычайнае бягучае бязьмежжа. У бібліятэцы, куды прыходзіць пошта, мне растлумачылі, што паколькі ў мяне няма квітанцыі аб падпісцы, то і казаць няма пра што. На маё імя газеты - няма! На жаль, з прычыны такога становішча справаў, менавіта тыя людзі, каму дарагая і цікавая ваша газета і займаемая ёю грамадзянская пазіцыя – прачытаць Ніву ўжо не могуць».

Праваабарончы цэнтр “Вясна” будзе зьвяртацца да рэдакцыі “Нашай Нівы” с просьбай паўторна падпісаць зняволенага на газету, а таксама выпісаць газету для адміністрацыі івацэвіцкай калоніі, у якой не знайшлося некалькі дзесяткаў тысяч рублёў, каб забяспечыць сябе свежай прэсай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international