Былы падпалкоўнік міліцыі звярнуўся ў Генпракуратуру

2012 2012-01-31T13:48:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віктар Малочка, падпалкоўнік Салігорскай міліцыі ў адстаўцы, накіраваў Генеральнаму пракурору Канюку А. У. заяву аб правядзенні паўторнай праверкі па фактах яго незаконных затрыманняў мінулым летам, а таксама па фактах ілжывых сведчанняў супрацоўнікаў Салігорскага РАУС.

Барацьбу за свае правы, парушаныя адвольнымі затрыманнямі падчас маўклівых акцый пратэстаў, былы міліцыянт вядзе ўжо больш за паўгады. Апошню адмову ў задавальненні сваіх патрабаванняў ён атрымаў з пракуратуры Мінскай вобласці напачатку студзеня.

Пасля гэтага накіраваць адпаведны зварот Віктар Малочка збіраўся ў новаствораны Следчы камітэт. Аднак гэта структура, як высветлілася, не займаецца праверкамі па зваротах грамадзян, а заводзіць крымінальныя справы па ўжо сабраных міліцыяй ды пракуратурай матэрыялах. З гэтай прычыны былы падпалкоўнік вымушаны быў звярнуцца ў Генеральную пракуратуру.

Па словах самаго падпалкоўніка ў адстаўцы, калі і там праўды дамагчыся не атрымаецца, дык ён, верагодна, пачне рэалізоўваць захады для абароны сваіх правоў праз Камітэт па правах чалавека ААН. Тым больш, адну выйграную справу на пачатку 2000-х супраць Рэспублікі Беларусь у гэтай міжнароднай структуры Віктар Малочка ўжо мае.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international