Мазырская пракуратура ўнесла прадпісанні і ўладам, і абаронцу жывёл

2012 2012-01-31T10:54:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sabaka10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Мазырскага раёна правяла шэраг праверак, па выніках якіх «разабралася» і з ўладамі, і з абаронцам жывёл, які скардзіўся на ўлады. Нагадаем, старшыня грамадскага аб'яднання па абароне жывёл «Зоозащита» Павел Наздра неаднаразова прыцягваў увагу грамадскасці і праваахоўных органаў да праблемы жорсткага абыходжання з бадзяжнымі жывёламі з боку брыгады па адлову прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас». Згодна заяў грамадзян, якія скардзіліся на тое, што лаўцы сабак жорстка, на вачах людзей, забівалі жывёл, прычым тыя гінулі ў страшных пакутах, такія забойствы здараліся рэгулярна на вуліцах Мазыра. Але калі старшыня грамадскага аб'ядання пачаў уздымаць гэту праблему на розных узроўнях і пісаць скаргі, то райжылкамгас пачаў атакаваць Паўла Наздру, звярнуўшыся ў міліцыю. Кіраўніцтва прадпрыемства заявіла ў РАУС, што абаронца жывёл распаўсюджвае непраўдзівыя звесткі – так яны назвалі факты масавага і сістэматычнага забойства сабак.

Міліцыя разабралася і прызнала, што Павел Наздра не вінаваты ў паклёпе. Пасля шматлікіх скаргаў дзейнасцю ГААЖ «Зоозащита» зацікавілася пракуратура. Праверкі пракуратуры выявілі недахопы ў працы грамадскага аб'яднання, і Паўла Наздру выклікалі ў пракуратуру, пагражаючы ліквідацыяй арганізацыі. Разам з тым, па словах абаронцы жывёл, пракуратура аб'ектыўна разабралася са справай. Па-першае, былі ўнесены прадпісанні – райжылкамгасу і райвыканкаму за парушэнні ў арганізацыі працы па адлову беспрытульных жывёл.

Павел Наздра прыклаў да свайго тлумачэння ў пракуратуры шматлікія скаргі жыхароў Мазыра. За два гады да абаронцы жывёл звярнуліся дзесяткі людзей, якія скардзіліся на жорсткае абыходжанне з сабакамі, якіх забівалі дыцылінам на вуліцах і нават душылі адмысловымі прыстасаваннямі на вачах мінакоў. У рэшце рэшт пракуратура ўнесла прадпісанне, згодна якому ГААЖ «Зоозащита» павінна прывесці ў парадак дакументы, у якіх былі недакладнасці кшталту змены юрыдычнага адрасу.

Дарэчы, на скаргі жыхароў Мазыра мясцовыя ўлады адказалі, што сабак не душылі адмысловымі прыстасаваннямі. А на тое, што людзі бачылі і нават сфатаграфавалі задушаных сабак, якія ляжалі ў машыне лаўцоў, выканкам адказаў, што, маўляў, лаўцы падабралі таго сабаку на дарозе ўжо загінуўшага – жывёла трапіла ў аварыю. Пра сабак, якіх забівалі на вуліцах дытылінам, выканкам адказаў, што, маўляў, сабаку хацелі толькі ўсыпіць на час, але ў жывёлы быў «аслабелы арганізм ад голаду і хвароб, таму здарыўся лятальны вынік».

Разам з тым, выканкам адпісаў у сваім лісце, што лаўцы сабак былі пакараны – пазбаўлены прэміі на 50%.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international