Гарадзенскую карэспандэнтку Радыё Рацыя вусна папярэдзіла КДБ

2012 2012-01-31T10:23:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістка пайшла на “размову” 30 студзеня разам з адвакатам. Супрацоўнік КДБ, аднак, настаяў на тым, што дзяўчына не з’яўляецца ні абвінавачанай, ні сведкай, і таму прысутнасць яе прадстаўніка не патрэбная.
Размова вялася ў асноўным пра леташнія “маўклівыя” акцыі, у часе адной з якіх Шалкевіч затрымалі і аштрафавалі як удзельніцу.  “Я сказала, што адмаўляюся адказваць на гэтыя пытанні, паколькі не ведаю, як гэтая інфармацыя будзе выкарыстана пазней”, - распавяла журналістка. Па яе словах, супрацоўнік КДБ выказаў “спадзеў”, што далейшы ўдзел у такога кшталту акцыях скончыцца для журналісткі толькі штрафам.  
Пасля гэтага суразмоўца пераключыўся на тэму журналісцкай дзейнасці без акрэдытацыі і папярэдзіў пра крымінальную адказнасць за дыскрыдытацыю Рэспублікі Беларусь і абразу прэзідэнта. “Фактычна гэта можна расцэньваць як вуснае папярэджанне”, - лічыць Г. Шалкевіч. На яе патрабаванне па выніках гутаркі быў аформлены пратакол.
Журналістка звязвае ўвагу да сваёй персоны не толькі з журналісцкай працай, але і са сваім актыўным супрацоўніцтвам з Саюзам палякаў, не прызнаным уладамі.  
Нагадаем, што Г. Шалкевіч затрымалі 3 ліпеня 2011 г. у цэнтры Гродна пры асвятленні “маўклівай” акцыі пратэсту, што адбывалася адначасова ў розных гарадах Беларусі. Пазней суд Ленінскага раёна Гродна ашрафаваў яе на 30 базавых велічыняў (1 млн. 50 тыс. руб.), звінаваціўшы ва ўдзеле ў акцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international