Брэст: суд не знайшоў парушэнняў у дзеяннях намесніка старшыні гарвыканкама

2012 2012-01-30T19:02:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргу ў адносінах займаючага гэтую пасаду Вячаслава Хафізава накіраваў у суд Ленінскага раёна Брэста актывіст Руху “За свабоду” Сяргей Вакуленка, які лічыць, што чыноўнікаў парушыў Закон “Аб зваротах грамадзянаў”.

 

Як патлумачыў Сяргей Вакуленка, адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама на запыт грамадскіх актывістаў наконт рэканструкцыі гандлёвага цэнтра “Масква” быў звычайнай адпіскай. Між тым, сябры Руху “За свабоду“ цікавіліся, ці ўзгаднялася рэканструкцыя згаданага будынка ў цэнтры горада з Міністэрствам культуры і якое стаўленне да гэтага працэсу мясцовых уладаў.

 

Па словах Вакуленкі, падчас падрыхтоўкі да суда высветлілася, што н самрэч існуе дакумент, паводле якога новы гаспадар будынка – фірма “Санта-Сервіс” – быў абавязаны ўзгадняць свае дзеянні з Міністэрствам культуры. Але Вячаслаў Хафізаў фактычна адмовіўся паведамяць пра сутнасць гэтага дакументу. Больш таго, юрыст гарвыканкама, які прадстаўляў у судзе інтарэсы чыноўніка, таксама не меў інфармацыі пра рашэнне мясцовых уладаў на гэты конт.       

 

Не зважаючы на такія абставіны, суд палічыў, што чыноўнік не парушыў Закону “Аб зваротах грамадзянаў”, і пакінуў скаргу без задавальнення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international