У Салігорску быў затрыманы актывіст "Маладога Фронта" Іван Шыла

2006 2006-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорская моладзь працягвае распаўсюд інфармацыі пра галадоўку, якую абвясьціў жыхар горада Валер Бараноўскі. Аднак міліцыя адмоўна ставіцца да інфармацыйных улётак. Ёсць першыя вынікі такога стаўлення: сёння быў затрыманы актывіст "Маладога Фронта" Іван Шыла.
Супрацоўнікі міліцыі вельмі некарэктна паставіліся да Івана: яго абражалі, запугвалі. У пастарунку супраць яго ўжывалі сілу. Ягоных сяброў, што прыйшлі падтрымаць хлопца папрасілі прайсьці ў пастарунак,дзе ў іх перапісалі дадзеныя.
Праз некалькі гадзін хлопца адпусьцілі. Яго маці, Сьвятлана Шыла напісала скаргу на імя начальніка міліцыі.
"Улада баіцца галоснасьці. Мясцовыя СМІ ня кажуць пра галадоўку. Таму мы праводзім сваю кампанію па інфармаванню насельніцтва. Што наконт паводзінаў міліцыянтаў - гэта абыдзенная рэч у нашай краіне. Праваахоўныя органы-сродак запужвання моладзевых актывістаў дэмакратычнага руху. Я ня думаю, што скарга нешта зьменіць. Месяц таму мы таксама пісалі скаргу - з пракуратуры прыслалі нейкую адпіску," - паведаміў прэс-службе МФ Іван Шыла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international