Fokusvitryssland.se: Новы швэдзкі інфармацыйны праект пра Беларусь

2012 2012-01-30T10:46:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабарончая арганізацыя ў Стагкольме Östgruppen запусьціла інфармацыйны онлайн-праект «У фокусе — Беларусь».

Мэта сайту — распаўсюд на швэдзкую аўдыторыю інфармацыі для пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Як паведаміў «Свабодзе» кіраўнік Östgruppen Марцін Угла, «падзеі ў Беларусі часта аказваюцца ў цені іншых міжнародных навінаў у швэдзкай мэдыяпрасторы. Праект „У фокусе — Беларусь“ дапаможа адкрыць доступ да прамога інфармацыйнага каналу і такім чынам жыхары Швэцыі змогуць даведацца, што адбываецца ў гэтай краіне». У якасьці крыніцаў інфармацыі будуць выкарыстаныя навіны з незалежных беларускіх выданьняў, а таксама паведамленьні эўрапейскіх агенцтваў.

Некалькі раней Марцін Угла стварыў у інтэрнэце блог, у якім камэнтуе актуальныя пытаньні палітыкі і грамадзкага жыцьця Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international