РУП "Белпошта" адмовілася ўключыць недзяржаўную газету "Товарищ" у падпісны каталог на першае паўгоддзе 2007 года, а "Мінаблдрук" - распаўсюджваць выданне праз кіёскі

2006 2006-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйныя адказы ад абодвух прадпрыемстваў атрымала рэдакцыя газеты 30 жніўня. У сваім лісце "Белпошта" адзначае, што прадпрыемства самастойна выбірае з кім заключаць дамову, і ніхто не мае права прымусіць зрабіць гэта, прычына адмовы не указана, - расказаў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар газеты "Товарищ" Сяргей Вазняк. - А "Мінаблдрук" паведаміў, што да канца 2006 года не разглядае прапановы аб распаўсюджанні праз кіёскі."
Напярэдадні рэдакцыя выдання звярнуўся з адпаведнымі просьбамі да РУП "Белпошты", прадпрыемства "Белсаюздрук" і яго падраздзяленняў па Мінску і Мінскай вобласці.
"Кіраўніцтва РУП "Белпошта" ставіць палітычныя інтарэсы вышэй эканамічных, і, адмаўляючыся заключаць дамовы з заказчыкамі, яно наносіць эканамічны ўрон і прадпрыемству, і дзяржаўнаму бюджэту, - гаворыць Сяргей Вазняк. - Таму далей мы намераны звярнуцца да начальнікаў гэтых начальнікаў "Белпошты" і "Белсаюздруку", каб дамовіцца на распаўсюджанне газеты ў 2007 годзе. Будзем спасылацца на сцверджанне прэзідэнта падчас выступлення на трэцім Усебеларускім сходзе, што ў незалежнай прэсы ў рэспубліцы няма праблем з распаўсюджаннем."
А пакуль газета як і раней будзе распаўсюджвацца бясплатна ўласнымі намаганнямі рэдакцыі.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" нагадвае, што напрыканцы 2005 года РУП "Белпошта" адмовілася ўключыць цэлы шэраг недзяржаўных газет, у тым ліку і газету "Товарищ", у падпісны каталог на наступны год, прадпрыемства "Белсаюздрук" разарвала з гэтымі выданнямі дамовы на распаўсюджанне праз кіёскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international