Брэсцкі “Справядлівы свет” у судзе збіраецца аспрэчваць неабходнасць аплаты за правядзенне пікетаў

2012 2012-01-29T18:30:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі брэсцкай суполкі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” вымушаны былі адмовіцца ад правядзення 28 студзеня пікета супраць збяднення насельніцтва, росту цэнаў і схаванага беспрацоўя, які быў дазволены гарадскімі ўладамі ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў пры ўмове, што арганізатары акцыі напярэдадні прадставяць у гарвыканкам дамовы з установамі аховы здароўя, унутраных спраў і камунальнымі службамі. Як зазначыла старшыня брэсцкай гарадской партыйнай арганізацыі Людміла Дзенісенка, паспець аформіць усе гэтыя дамовы за некалькі дзён амаль немагчыма. Акрамя таго, сябры партыі лічаць абсурдным аплочаваць за свае грошы працу згаданых устаноў. “Мы збіраемся праз суд дамагчыся адмены аплаты арганізатарамі масавых мерапрыемстваў выдаткаў, звязаных з правядзеннем такіх акцый, - кажа Людміла Дзенісенка. – Усе дзяржаўныя ўстановы, з якімі гарвыканкам прымушае заключаць дамовы, утрымліваюцца за кошт падаткаплацельшчыкаў. Імі з’яўляюцца і тыя, хто падае заяўкі на правядзенне пікетаў”. Варта нагадаць, што ў Брэсце былі забароненыя два іншых адзіночных пікеты, прызначаных таксама на 28 студзеня. Аналагічныя захады зрабілі ўлады ў яшчэ двух буйных гарадах вобласці - Пінску і Баранавічах, якія не дазволілі правесці ў гэты дзень пікеты супраць збяднення насельніцтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international