Анархістаў Дзядка і Францкевіча пазбавілі спатканьняў

2012 2012-01-27T19:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Анархістаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча пазбавілі кароткатэрміновых спатканьняў з роднымі за дысцыплінарныя спагнаньні.

Бацька Мікалая Дзядка спадар Аляксандар: «Ён патэлефанаваў 1 студзеня раніцай, было вельмі нечакана, павіншаваў нас з Новым годам. Пасьля гэтага быў толькі адзін ліст, хаця раней лісты мы атрымлівалі дастаткова часта. Потым яго за зусім нязначныя парушэньні — трымаў рукі ў кішэнях, а яны палічылі, што гэта нейкі выклік — пазбавілі спатканьняў, пазбавілі права карыстацца турэмнай крамай (ён цяпер можа купляць прадуктаў толькі на 35 тысяч у месяц), і перадач пазбавілі».

Маці другога анархіста, Аляксандра Францкевіча, спадарыня Тацяна сама наведаць сына пакуль ня можа. З Аляксандрам днямі сустрэўся адвакат, распавяла Тацяна Францкевіч:

«Прашэньні аб памілаваньні іх не прымушаюць пісаць. Пазбавілі яго кароткатэрміновага спатканьня за дысцыплінарнае парушэньне. У сераду туды езьдзіў адвакат, начальнік сказаў, што Саша знаходзіўся не ў сваім атрадзе.

Я разумею, гэта таму, што ў сакавіку падыходзіць тэрмін, калі Аляксандар, калі ня мае ніякіх спагнаньняў, можа напісаць хадайніцтва аб пераводзе яго на іншы, больш спрыяльны рэжым утрыманьня. У яго заўвагаў не было, а зараз вось зьявіліся».

Такім чынам, спадзяваньняў на зьмены рэжыму ўтрыманьня ні ў Дзядка, ні ў Францкевіча няма.

Наста Палажанка па-ранейшаму ня можа пабрацца шлюбам са Зьмітром Дашкевічам, бо яго пашпарт так і не знайшлі:

«Настрой у яго нармальны. А падзеяў ніякіх у яго не адбываецца, Чытае кнігі, чакае, пакуль мінуць 11 месяцаў, бо праз 11 месяцаў у яго вызваленьне. Можна хіба што дадаць, што пашпарт не вяртаюць. Камітэт дзяржбясьпекі не адказвае ні на адзін запыт. А ўсе нашы скаргі з пракуратуры перанакіроўваюцца ў КДБ. Са жніўня месяца — ніводнага адказу. Адзінае, што нас чакае — у сакавіку можна адправіць Зьмітру адну бандэроль».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international