Cуд Ленінскага раёну Бабруйску апраўдаў моладзевага актывіста Максіма Буйніцкага
01.09.2006.
Максім Буйніцкі быў затрыманы 31 жніўня падчас акцыі пратэсту, якую перад будынкам гарвыканкаму праводзіў дэпутат гарсавету Алесь Чыгір. Настаўнік і дэпутат гарсавету Алесь Чыгір пратэставаў супраць свайго звальненьня са школы з палітычных матываў.Пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, складзены на Алеся Чыгіра, будзе разглядаць пракуратура. Пратэстоўцы заяўляюць, што яны засталіся на свабодзе дзякуючы інфармацыйнай падтрымцы незалежных мэдыяў, паведаміла Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








