Статкевіча пасьля турэмнага карцэра перавялі ў сьледчы ізалятар

2012 2012-01-28T14:47:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Марына Адамовіч мае сваю вэрсію адносна таго, чаму яе мужа Мікалая Статкевіча пасьля карцэру не вярнулі ў турму, а накіравалі ў адзіночку ў сьледчым ізалятары:

«Бывалыя людзі тлумачаць гэта вельмі проста: што зьмясьцілі ў ізалятар, каб не было як камунікавацца. Бо ў турме гэта больш наладжана, чым ў ізалятары. Адтуль дакладна цыдулку не прышлеш».

Былога кандыдата на прэзыдэнты Мікалая Статкевіча ў пачатку месяца перавялі з Шклоўскай калёніі ў Магілёўскую турму, у больш жорсткія умовы, і там адразу пасадзілі ў карцэр за парушэньні, нібыта зробленыя яшчэ ў калёніі. Пасьля адбыцьця карцэру палітвязень мусіў вярнуцца ў турэмную камэру, але, як сьцьвярджае Марына Адамовіч, апынуўся ў камэры-адзіночцы ў будынку сьледчага ізалятару, які знаходзіцца за адным плотам з турмой. «Ведаю, што пасьля карцэру ён хоць крыху адагрэўся», — кажа Марына Адамовіч.

«Тое, якім я яго ўбачыла, і першая ягоная фраза, што ён ужо не спадзяваўся нас убачыць, мяне літаральна зьнічтожылі. Я ужо пасьля гэтага мала што разумела. Добра, што побач была Іра, якая далей вяла размову».

Паводле Ірыны Халіп Андрэй Саньнікаў яшчэ 2 месяцы таму пад ціскам і пагрозамі падпісаў прашэньне аб памілаваньні, але дагэтуль яно нават не разгледжанае.


Плату за інтэрнат на «хіміі», дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец, зьбіраліся падвысіць болей як удвая і давесьці да 340 тысяч за месяц, пра гэта нават ужо паведамілі «хімікам» і запатрабавалі тэрмінова плаціць грошы, але днямі перадумалі. Чаму? Севярынец зьвязвае адмену непапулярнага рашэньня ў тым ліку з тым, што пра гэта стала шырока вядома:

«Падняўся шум у інтэрнэце і недзе праз тыдзень абвясьцілі, што плата за інтэрнат застанецца 140 тысяч на месяц. Гэта больш-меньш прымальная плата. Людзі нават дзякуюць, ва ўсякім разе разумеюць, што сыстэма ў нейкі момант адступіла».

Сузаснавальнік партыі БХД Павал Севярынец адбывае за Плошчу пакараньне «хіміяй» у Пружанскім раёне.

27 студзеня жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук бачылася зь ім ў Жодзінскім ізалятары. Натальля кажа, што Алесь пачуваецца лепш — раней у яго была прастуда, а цяпер прыкметаў захворваньня няма. Куды могуць накіраваць Алеся для адбыцьця пакараньня?

Натальля Пінчук: «Ніколі гэтага не ўгадаеш, але ён сказаў, што могуць некуды на Віцебшчыну закінуць. Яму гэтак здаецца».

На гэтым тыдні адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Бяляцкага, прысуд яму пакінулі бяз зьменаў і цяпер у любы момант праваабаронцу могуць адправіць з жодзінскага сьледчага ізалятару ў калёнію.

У Гарадзенскую турму з Івацэвіцкай калёніі гэтымі днямі можа трапіць Мікалай Аўтуховіч, але дакладных зьвестак пра гэта няма. Жонка палітвязьня Алена сказала, што не атрымлівала ад яго апошнім часам лістоў. Аўтуховіча, як і Статкевіча, прысудзілі ў калёніі да адбыцьця пакараньня ў больш жорсткіх умовах.

У панядзелак, 30 студзеня, у Віцебскім раённым судзе будзе разгледжаная скарга адвакатаў былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Абаронцы скардзяцца на тое, што іх да падабароннага Саньнікава не дапускаў начальнік калёніі «Віцьба-3» Агнісьцікаў. Той адказваў, што ў яго нібыта няма зьвестак, што вязьню Саньнікаву патрэбная юрыдычная дапамога. На апошняй сустрэчы з сынам маці Саньнікава Ала Ўладзімераўна даведалася, што Андрэй зьвяртаўся з просьбамі па юрыдычную дапамогу, але марна. Ала Ўладзімераўна з болем згадвае сустрэчу з сынам у калёніі «Віцьба-3»:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international