Аршанскія ўлады пакаралі рэдактара мясцовай раёнкі

2012 2012-01-27T23:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактару мясцовай "Аршанскай газеты" Настассі Турок рэкамендавана «прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці асоб, адказных за публікацыю недакладнай інфармацыі і апублікаваць на старонках газеты ўдакладненне». Так старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў адрэагавала на скаргу актывісткі кампаніі "Наш дом" Галіны Петрушэнка.

Сутнасць справы наступная. 27 снежня на старонках дзяржаўнай "Аршанскай газеты" з'явіўся матэрыял наступнага зместу:

"Як прапісана ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, уладальнікі, якія захоўваюць транспартныя сродкі на ўнутрыдамавых тэрыторыях, абавязаны ажыццяўляць своечасовую ўборку праезнай часткі ад снегу і смецця на адлегласці не менш аднаго метра вакол аўтамабіля".

Актывісты «Нашага Дома» вывучылі ўвесь Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, але такога артыкула ў ім не знайшлі. А таму звярнуліся за тлумачэннямі да Старшыні Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Л. Дабрыніна. Адказ прыйшоў дакладна ў час. Дзень у дзень, як таго і патрабуе закон: роўна праз два тыдні. Людміла Дабрыніна факт публікацыі недакладнай інфармацыі фактычна прызнала.

З тэксту ліста кіраўніка Савета стала вядома: рашэннем Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20.05.2005 года № 440 былі зацверджаны Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый г. Орша, Барань, г.п. Балбасава. «Пункт 13 гэтых самых Правілаў абавязваў уладальнікаў, якія захоўваюць транспартныя сродкі на ўнутрыдамавых тэрыторыях, ажыццяўляць ўборку праезнай часткі ад снегу і смецця на адлегласці 1 метр вакол аўтамабіля».

Такім чынам, мясцовая дзяржаўная раёнка не змагла адрозніць рашэнне гарвыканкама ад адміністрацыйнага Кодэкса. Назіральнікі адзначаюць, што калі б такое парушэнне дапусціла недзяржаўнае СМІ, афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі яму было б забяспечана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international